Перайсці да асноўнага зместу
sekktor

Беларуская спявачка CHORNABROVA выпусціла свой першы трэк на польскай мове

Песню «Zimno» можна паслухаць на розных музычных пляцоўках(знешні сайт).

«Гэта найлепшая песня для такога халоднага надвор’я», — гаворыцца ў апісанні рэліза.

View on Instagram

CHORNABROVA — праект, створаны беларускай спявачкай і акторкай Палінай Дабравольскай, які можна ахарактарызаваць як альтэрнатыўны хіп-хоп. Сама Паліна кажа, што стварыла новы жанр — B-pop: «беларускі, бісэксуальны, badass».

Над трэкам «Zimno» разам з Палінай працавала Kacper Słowik-Dabravolskaya.