Беларускі музыка Dzivia выпусціў трэк разам з нідэрландскім выканаўцам Gealdyr
Трэк, які выйшаў праў чатыры гады маўчання, атрымаў назву “Тры іскры”.
Gealdyr, музыку якога вы маглі чуць у серыяле Netflix “Вікінгі. Вальхала”, нават заспяваў па-беларуску.
“Паводле легенды, тры іскры былі выкрасаныя Перунам з каменя, які ўзвышаўся пасярод мора, падчас яго бітвы з Вялесам. З гэтых іскраў загарэлася жыццё, якое ўзрушыла воды, падняло зямлю і выклікала вецер і агонь”, — гаворыцца ў апісанні песні.