Беларусы стварылі настолку «Штэтл» пра свет габрэйскіх мястэчак
Картачную стратэгію прэзентаваў Цэнтр беларуска-габрэйскай культурнай спадчыны. Праект, як піша Reform, спалучае ў сабе дакладную працу з архівамі і сучасную гульнявую механіку.
Штэтл — гэта беларускія малыя мястэчкі, якія да сярэдзіны XX стагоддзя былі цэлым асобным космасам. Праз іх гісторыю можна выйсці на самыя неверагодныя сусветныя біяграфіі.
Напрыклад, адсюль карані заснавальніка Marks&Spencer Майкла Маркса (нарадзіўся ў Слоніме), галівудскага акцёра Кірка Дугласа (бацькі з Чавусаў), мастака Хаіма Суціна (са Смілавічаў) і нават спявачкі Эмі Уайнхаус (архівы яе сям’і вядуць да Ракава).
Гульня разлічаная на кампанію ад 2 до 6 чалавек узростам ад 8 гадоў. Удзельнікам трэба развіваць сваё мястэчка: будаваць дамы, засяляць іх жыхарамі, гатаваць традыцыйныя стравы.
Над гульнёй працавала вялікая каманда. За распрацоўку механікі адказвалі аўтары, вядомыя па папулярных настолках «Страдающее Средневековье» і «Догма».
Візуальны свет стварыў мастак Васіль Грыно, які доўгі час супрацоўнічаў з Disney і фестывалем Vulica Brazil.
Гістарычную дакладнасць забяспечылі даследчыцы Марыя Каспіна і Клэр Ле Фолль.
Прыняць удзел у выхадзе першага накладу і аформіць перадзаказ можна на платформе Kickstarter. Гульня даступная на дзвюх мовах — англійскай і рускай.