sekktor
Гурт Dzieciuki прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем”
Адпаведнае рашэнне было прынята МУС 10 ліпеня, паведамляе (знешні сайт)“Вясна”.
Паводле ведамства, дачыненне да гарадзенскага фолк-панк-гурта маюць Аляксандр Дзянісаў, Уладзіслаў Бернат, Дзяніс Шматко, Цімафей Штароў, Аляксей Пудзін, Пётр Дудановіч.
У красавіку Міністэрства ўнесла ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» старонку Дзянісава ў Facebook, а таксама сацыяльныя сеткі калектыву.
Гурт Dzieciuki быў створаны ў 2012 годзе. Цяпер музыкі знаходзяцца ў Еўразвязе. У жніўні гурт выступіць у Кракаве(знешні сайт) і Варшаве(знешні сайт) разам з легендарным канадскім гуртом The Real McKenzies.