Перайсці да асноўнага зместу
sekktor

J:МОРС і «Вольныя купалаўцы» прэзентавалі сумесны альбом «Зэкамерон. Песні да спектакля»

Ён складаецца з трэкаў, створаных на вершы былых палітвязняў Максіма Знака і Андрэя Кузнечыка.

У некаторых кампазіцыях сыграў на акардэоне Уладзімір Пыльчанка. Вы можаце ведаць яго як былога адваката Марыі Калеснікавай і Сяргея Ціханоўскага, а таксама чуць у складзе гуртоў PyLai ці, напрыклад, Dzieciuki. Фактычна альбом — гэта частка вялікага тэатральнага праекта.

«Пры гэтым мы чуем традыцыйную для J:Морс мелодыку і выкананне — брэндавы саўнд, класічную мелодыку і прыёмы, якія ведаем і памятаем ад часоў стварэння гурта. У гэтым плане „Зэкамерон. Песні да спектакля“ выглядае сапраўды як саўндтрэк, у якім гурт адыходзіць на другі план, каб даць вершам напоўніцу раскрыцца і дапамагчы размаўляць са слухачом на важныя тэмы», — напісаў музычны журналіст Аляксандр Чарнуха.