Нашумелы фільм «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» пакажуць ў горадзе, дзе ён быў створаны
Варшаўская прэм’ера стужкі Юрыя Сямашкі адбудзецца 6 лістапада ў кінатэатры Kinoteka.
Фільм ужо паказалі на Берлінале, ў Мадрыдзе, Хельсінкі, Паўднёвай Карэі, Вроцлаве, Тэгеране і Нідэрландах.
У «Лебядзінай песні Фёдара Озерава» расказваецца гісторыя маладога музыканта, які намагаецца выйсці з творчага крызісу на фоне грамадска-палітычных падзей, якія адбываюцца ў яго краіне.
Пасля сеансу адбудзецца Q&A з Юрыям і камандай фільма.
Паказ адбудецца у межах фестываля «Паўночнае ззянне». Праграму беларускага конкурсу ўжо публікаваў sekktor.online.