Перайсці да асноўнага зместу
sekktor

Незалежная беларуская культура ў міграцыі стала часткай міжнароднага даследавання ICON×

Выйшла міжнародная публікацыя «ICON× Displaced Culture(s): Migration, Displacement, and the Shifting Cultural Landscape(s) of the Eastern Neighbourhood Countries». Гэта вынік працы сеткі ICON×, якая аб’ядноўвае незалежныя культурныя арганізацыі з краін Усходняга партнёрства.

Беларускі раздзел публікацыі падрыхтавала куратарка і актывістка Лізавета Сцяцко. У сваім тэксце «Belarusian DIY: How Culture Survives and is Reborn in Migration (2020–2025)» яна разглядае беларускую незалежную культуру пасля 2020 года як дэцэнтралізаваную сетку ініцыятыў, архіваў і даследчых платформаў, якія працуюць паміж рознымі краінамі і супольнасцямі.

У даследаванні як частка гэтай жывой інфраструктуры згадваюцца праекты Ambasada Kultury і Open Muzej. Гэта гарызантальныя і мабільныя ініцыятывы, арыентаваныя на захаванне памяці, падтрымку мастакоў і развіццё інстытуцыйнай будучыні беларускага мастацтва.