Перайсці да асноўнага зместу
sekktor

Праект для трэніроўкі голасу Vocal Image, заснаваны спявачкай Русяй, прыцягнуў $3,6 мільёнаў інвестыцый

Аб гэтым папулярнаму амерыканскаму анлайн-выданню TechCrunch, прысвечанаму стартапам, распавёў(знешні сайт) сузаснавальнік сэрвісу Мікалай Лагойка.

У дзяцінстве Мікалая цкавалі з-за дыкцыі, а ў дарослым узросце ён пазнаёміўся з беларускай вакалісткай Марынай Шукюравай (Русяй), якая патлумачыла: голас можна трэніраваць.

Яны запусцілі YouTube-канал(знешні сайт), які вырас у дадатак Vocal Image(знешні сайт): у ім ёсць інтэрактыўная бібліятэка са скарагаворкамі і дыхальнымі практыкаваннямі, парады па жэстыкуляцыі і рэкамендацыі ШІ-трэнера.

Цяпер у камандзе стартапа 20 чалавек. У сэрвіса 160 000 актыўных карыстальнікаў, з якіх 50 тысяч — плацяць.