sekktor
Стужка Мары Тамковіч «Пад шэрым небам» з’явілася на HBO і іншых буйных стрымінгах
Раней яе можна было пабачыць толькі на фестывалях і абмежаваных паказах.
Як піша(знешні сайт) «Белсат», цяпер фільм «Пад шэрым небам» можна паглядзець на HBO Max, Canal+, Polsat Box і іншых пляцоўках праз падпіскі
Нагадаем, стужка Мары Тамковіч заснаваная на рэальных падзеях і распавядае гісторыю беларускіх палітзняволеных журналістаў Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша.
Як пісаў(знешні сайт) sekktor.online, у студзені фільм будзе змагацца за ўзнагароду Еўрапейскай кінаакадэміі.