sekktor
У памяць пра Еву Вежнавец заснавалі новую літаратурную прэмію для беларускіх пісьменніц
Яе будуць прысуджаць беларускім аўтарам за сукупнасць творчых дасягненняў і ўсёй працы. Першае ўручэнне запланавана на канец 2026 года.
Прэмію заснавалі(знешні сайт) нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч, выданне «Медыязона.Беларусь», Асацыяцыя беларускіх выдаўцоў, выдавецтва «Пфляўмбаўм», Інстытут беларускай кнігі, незалежныя беларускія выдавецтвы і фестываль PRADMOVA.
Фарміраванне прызавога фонду пачнецца 9 жніўня на кніжным маркеце(знешні сайт) ў Варшаве ў Karma Crew, а ў далейшым арганізатары плануеце адкрыць асобны публічны збор сродкаў.