У Вільнюсе стартуе новы сезон гістарычных квэстаў: першым стане “1863”
Ужо ў нядзелю удзельнікі перанясуцца ў 1863 год, каб дапамагчы паўстанцам Каліноўскага аднавіць страчаныя паролі і выратаваць аперацыю.
Па легендзе квэсту, вораг перахапіў чалавека, які вёз сакрэтныя коды. Камандам трэба будзе адшукаць патрэбныя словы, каб перадаць новы пароль і паведаміць пра бяспечнае месца збору.
Квэст бясплатны. Для удзелу патрэбна толькі каманда з 1–6 чалавек і зараджаны тэлефон з мабільным інтэрнэтам. Колькасць месцаў абмежаваная.
Зарэгіструйцеся праз форму і прыходзьце 14 верасня а 14:00 у дворык ЕГУ (Savičiaus, 17).