Вядомы брэнд упрыгожанняў Belaruskicry прызналі “экстрэмісцкім фарміраваннем”
Інфармацыя пра гэта з’явілася ў сацсетках і на сайце брэнду.
“Інфармацыйная прадукцыя Belaruskicry прызнана экстрэмісцкай! Кіраўнікі крамы — чальцы экстрэмісцкага фарміравання! Будзьце ўважлівыя! Рэкамендуецца адмовіцца ад паслуг гэтага брэнду!”, — гаворыцца на сайце belcry.com.
Брэнд больш за ўсё вядомы кулонамі “Беларусь са слязой”, якія сталі вельмі пазнавальнымі.