Ivan Marozka
Выдавецтва «Мяне няма» рыхтуе кнігу Максіма Жбанкова
«ШокингКульт. Книга перемен» — выбраныя тэксты аднайменнага YouTube-праекта Максіма Жбанкова — убачаць свет на паперы.
Але не — гэта не хронікі падзеяў і не прыватныя нататкі. Па словах выдаўцоў, гэта mind games — канцэптуалізацыя (беларускага) трындзеца ў прамым эфіры. Спробы знайсці маркеры для зламанага часу, пакуль ляціш разам з ім з ніадкуль у нікуды і намагаешся не з’ехаць з глузду.
«Для мяне гэтыя тэксты сталіся эмацыйнай тэрапіяй і крэатыўнай перазагрузкай. Магчыма, гэта спрацуе і з кімсьці яшчэ», — кажа аўтар.
Замовіць кнігу можна на сайце выдавецтва «Мяне няма». Папяровы наклад чакаецца ў чэрвені 2026 года.