Перайсці да асноўнага зместу
Ivan Marozka

Выйшаў раман «Прытулак» пра эмігрантаў на Падляшшы — дэбют Тэклі Мандрык

Маладая аўтарка ўзяла псеўданім у памяць аб сваёй бабулі.

Па сюжэце беларускія эмігранты Ліда і Лёдзік заехалі ў толькі набытую старую хату ў падляшскай вёсцы Кірункі, калі дэвелаперы прагнуць разбудаваць гэтую мясцовасць. Спадзевы Ліды на ціхае жыццё і старыя крыўды вяскоўцаў у супрацьстаянні з дэвелаперамі пераўтвараюцца ці то ў ком карэння, ці то ў саматканы рушнік.

Жанр кнігі можна вызначыць як фольк-хорар, бо гэты жанр дазваляе праўдзіва задакументаваць жыццё беларусаў у эміграцыі.

Кніга выйшла ў выдавецтве «PaparaćNiaKvietka» і дасяжная на сайце Kirma.sh.