sekktor
«Як і навошта сёння пісаць кнігі?». Саша Філіпенка распачаў еўрапейскі тур
Першая аўтарская сустрэча адбылася ў Варшаве 14 чэрвеня.
«Філіпенка — пісьменнік у эміграцыі. Яго тэксты сумленныя і часта нязручныя. Але ён працягвае пісаць, бо перакананы: нават у самых абсурдных абставінах у чалавека застаецца выбар. Часам вельмі маленькі, але вырашальны», — кажуць арганізатары.
Размова на сустрэчах пойдзе пра тое, навошта сёння пісаць і чытаць, як мяняецца мова пад ціскам і што адбываецца з тэкстам, калі яго спрабуюць прымусіць замаўчаць.
Вы зможаце задаць пытанні аўтару і атрымаць яго аўтограф. Пісьменнік прывязе раман «Вяртанне ў астрог», які выйшаў гэтай вясной на беларускай мове, і забаронены ў Беларусі «Слон».
Білеты з'явяцца на сайце Ticketbest.eu. Ужо абвешчаны бліжэйшыя даты ў Польшчы.