Перайсці да асноўнага зместу

Кніжны маркет у Варшаве, прысвечаны памяці Евы Вежнавец

Instagram cover image
9 жніўня 2026, 15:30 CEST
Karma Crew, Варшава, Польшча
Бясплатна

Некалькі месяцаў таму Святлана Курс, вядомая пад псеўданімам Ева Вежнавец, напісала: «Дарагія, весяліцеся, гуляйце і куралесьце. Няхай на старасьць у вас будзе запас добрых перажываньняў і сьвятло вашага аптымізму».

«Мы хочам, каб гэты дзень стаў працягам яе словаў. Таму зноў збіраемся разам, каб падтрымаць беларускую культуру», – кажуць арганізатаркі і арганізатары падзеі.

Частку выручкі ад кніжнага маркета выдавецтвы накіруюць сям’і Святланы Курс, а таксама на Прэмію яе імя, пра якую арганізатары аб’явяць напярэдадні падзеі. Падчас маркета можна будзе зрабіць ахвяраванне на падтрымку сям’і і прэміі.

Ідэю заснавання прэміі Евы Вежнавец падтрымалі блізкія пісьменніцы і Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

Удзельнікі: Полацкія лабірынты / Мяне Няма / Kamunikat / Magenta / Bukinist:ka Press / RozUM Media / Kirma.sh / АЧК-Беларусь. Таксама можна будзе набыць кнігі выдавецтваў Пфляўмбаўм і Gutenberg Publisher.

15:30-20:00 — кніжны маркет

19:00 — ШокінгКульт live! Максім Жбанкоў з аўтарскай чыткай новай кніжкі пад акустычны псіхадэл