Анлайн-канцэрт Насты Рыдлеўскай на Сепультуры Alive

25 чэрвеня ў прамым эфіры для беларусаў па ўсім свеце выступіць «маладая і яскравая зорачка беларускай музыкі».
«У экспрэсіўнай музыцы Насты спалучаюцца сучасная магічная электроніка, рытуальныя фальклорныя матывы і атмасферны візуал. Шэпты цёмнага лесу, шолах травы на палях, халоднае святло поўні — песні Рыдлеўскай перанясуць вас у Беларусь, дзе б вы цяпер ні знаходзіліся», — кажа стваральнік праекту Аляксандр Чарнуха.
Падтрымаць артыстку і праект можна сімвалічнымі квіткамі.