Анлайн ШІ-лабараторыя для НДА (Level Up)Анлайн ШІ-лабараторыя для НДА (Level Up). Першыя сесіі ўжо сёння!

Бясплатна
11 — 13 сакавіка

Анлайн ШІ-лабараторыя для НДА (Level Up). Першыя сесіі ўжо сёння!
</b>
→ Digital Skills Coalition Belarus запрашае прадстаўнікоў/-ц НДА, ініцыятываў і актывісты/-кі на серыю анлайн-сесій пра практычнае выкарыстанне штучнага інтэлекту ў працы грамадзянскіх арганізацый.

Удзельнікі/-цы змогуць даведацца, як выкарыстоўваць ШІ для аўтаматызацыі задач, бяспекі, супрацьдзеяння дэзынфармацыі і стварэння кантэнту.

Праграма:

ШІ і аўтаматызацыя для НДА. Эксперт: Дзяніс Ягодзін, CTO Araminta.

Калі: 11 сакавіка, 11:00-13:00 (Вільнюс).

Што будзе:

  • Як аўтаматызаваць руцінныя задачы НДА
  • Стварэнне справаздач, пастоў і адказаў з дапамогай ШІ
  • Інструменты, якія дазваляюць эканоміць час без навыкаў праграмавання.

ШІ і правы чалавека (HRBA). Экспертка: Любоў Ланіна, праваабаронка.

Калі: 11 сакавіка, 17:00-19:00 (Вільнюс).

Што будзе:

  • Як алгарытмы могуць ствараць дыскрымінацыю
  • Прыклады парушэнняў правоў чалавека ў ШІ-сістэмах
  • Практычныя прынцыпы этычнага выкарыстання ШІ у НДА.

ШІ і бяспека. Эксперт: Мікалай Кванталіані, Digital Skills Coalition Belarus.

Калі: 12 сакавіка, 11:00-13:00 (Вільнюс).

Што будзе:

  • Якія дадзеныя небяспечна загружаць у ШІ-сэрвісы
  • Як наладзіць прыватнасць і абараніць інфармацыю
  • Практычныя парады па лічбавай бяспецы для НДА.

ШІ і дэзынфармацыя. Эксперт: Міхаіл Дарашэвіч, Digital Skills Coalition Belarus.

Калі: 13 сакавіка, 11:00-13:00 (Вільнюс)

Што будзе:

  • Як распазнаваць deepfake і фэйкавыя навіны
  • Інструменты праверкі інфармацыі
  • Практыка супрацьдзеяння дэзынфармацыі.

ШІ і стварэнне ШІ-аватара. Экспертка: Надзея Ількевіч, Creative Producer, AI Creator.

Калі: 13 сакавіка, 17:00-19:00 (Вільнюс).

Што будзе:
</b>• Як стварыць ШІ-аватар

  • Анімацыя, lip sync і motion control
  • Параўнанне бясплатных і платных інструментаў.

Рэгістрацыя магчыма да 60 хвілін да пачатку сесіі.
Зарэгістравацца