Анлайн-сустрэча «Як распазнаць дыскрымінацыю ў рабочым асяроддзі»: Анлайн-сустрэча «Як распазнаць дыскрымінацыю ў рабочым асяроддзі»
Калі: 10 сакавіка, 18:00 Варшава | 19:00 Вільнюс | 20:00 Мінск (1 гадзіна, 15 хвілін).
Дыскрымінацыя на працы не заўсёды выглядае груба і відавочна. Часам яна хаваецца ў “жартах”, дзіўных пытаннях, адмовах “без прычыны”, каментарыях пра акцэнт, пашпарт, паходжанне або “занадта асабістую” ідэнтычнасць.
Запрашаем на анлайн-сустрэчу, дзе мы разам разбяромся, як распазнаваць дыскрымінацыю ў рабочым асяроддзі і на што звяртаць увагу ў спрэчных сітуацыях (актуальна для Беларусі, Літвы і Польшчы).
Праграма:
</b>• Кароткі тэарэтычны блок
- Інтэрактыўны разбор 4 кейсаў у групах
- 6 рэальных і тыповых сітуацый з рабочага асяроддзя
- Абмеркаванне: дзе ёсць дыскрымінацыя, дзе не хапае дадзеных і як гэта аргументаваць.
ZDW2026 ZeroDiscriminationWeek
Матэрыялы падрыхтаваныя ў межах Тыдня нулявой дыскрымінацыі ад арганізацыі «ІншыЯ».
Зарэгістравацца (запрашэнне прыйдзе не пазней за 9 сакавіка).