Анлайн-дыскусія па выніках BFN AI Lab

Бясплатна
13 красавіка, 22:00 CEST

Калі: 13 красавіка, 20:00 (CET).

Для каго: рэжысёры/-кі, сцэнарысты/-кі, прадзюсары/-кі, кінадзеячы/-кі і ўсе, хто працуе з ШІ у творчасці.

У эфіры пагаворым не толькі пра вынікі, але і пра рэальны досвед: дзе ШІ аказаўся карысным інструментам, а дзе — абмежаваннем. Разбяром памылкі, чаканні і высновы, якія важныя для ўсіх, хто працуе з кіно і новымі тэхналогіямі. Гэта не прэзентацыя поспехаў, а разбор — без хайпа і з жаданнем зразумець, ці ёсць у ШІ месца ў аўтарскім кіно?

Удзельнікі/-цы:

  • Рына Зялёная — рэжысёрка
  • Арсень Багуноў — рэжысёр, AI-крэатар
  • Яўген Лыткін — рэжысёр, прадзюсар, вядоўца BFN:Live.

Далучыцца да эфіру на Youtube.