Community-brunch зіна «Фігуры» у Варшаве

10 мая 2026, 15:00 — 17:00 CEST
Klubojadalnia Mlodsza Siostra, Warsaw, Польшча
Бясплатна

Community-brunch — гэта нефармальнае мерапрыемства, са сняданкам, размовай і магчымасцю паглядзець (і нават купіць) зін «Фігуры».

«Мы прыдумалі гэты фармат, каб пазнаёміць літаратар:ак і аматар:ак сучаснай беларускай літаратуры ў Варшаве», — кажуць арганізатар:кі.

Яны запрашаюць усіх, у каго сэрца б’ецца шпарчэй ад спалучэння слоў «сучасная беларуская літаратура»:

«Калі вы літаратурн:ая асоба ў Варшаве, мы запрашаем вас пазнаёміцца з іншымі такімі асобамі. А калі вы паэт:ка ці пісьменні:ца, запрашаем яшчэ і пачытаць штосьці з вашых тэкстаў».

Зін «Фігуры» каштуе 10 еўра.

На бранчы вы плаціце за сябе самі: што замовілі, за тое і заплацілі.

Каб далучыцца, напішыце @rodhake. Арганізатар:кам патрэбна ведаць колькасць асобаў, каб надрукаваць прышпілы для мерапрыемства ў неабходнай колькасці.