Цырымонія ўручэння паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай ў Варшаве

27 мая 2026, 19:00 CEST
Nowy Teatr, Warsaw, Польшча
Бясплатна

На імпрэзе вас чакаюць: чытанні вершаў фіналістаў, музычныя выступы і галоўнае — абвяшчэнне лаўрэата або лаўрэаткі прэміі. Вечар традыцыйна пройдзе ў нябесных колерах. Арганізатары прэміі, Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, запрашаюць далучацца да гэтай гамы ў сваіх строях.

Прэмія імя Наталлі Арсенневай — адкрытае свята, прастора супольнага досведу, дзе гучыць высокая мова паэзіі. Імпрэза мае дзве шляхетныя мэты: адкрыць і ўзнагародзіць выдатную кнігу паэзіі, напісаную па-беларуску, і аддаць даніну павагі Наталлі Арсенневай, славутай беларускай паэтцы, чыя спадчына ззяе як зорка ў галактыцы беларускай літаратуры.