Перайсці да асноўнага зместу

Лабараторыя салідарнага вышывання з Руфінай Базловай

file 211
2 красавіка 2026, 19:00 — 21:30 CEST(адбылося)
Музей Вольнай Беларусі, Warszawa
50 PLN

Падчас лабараторыі Руфіна Базлова раскажа пра сваю мастацкую практыку і праект FramedinBelarus, у якім гісторыі палітычных зняволеных Беларусі перакладаюцца на мову арнаменту. Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць паспрабаваць сябе ў вышыванні, разабрацца, як «чытаюцца» гэтыя выявы, і далучыцца да калектыўнай практыкі салідарнасці.

“Выжыванкі” Руфіны атрымалі міжнароднае прызнанне і сталі адным з візуальных сімвалаў сучаснай Беларусі - пра свабоду, супраціў і чалавечнасць.

Уваход па данатах: 50 зл (усе матэрыялы ўваходзяць у кошт).

Колькасць месцаў абмежаваная, таму просім вас прайсці папярэднюю рэгістрацыю.