«Не бойцеся смяяцца». Аўтарская сустрэча з Аленай Германовіч у Варшаве

10 мая 2026, 14:00 — 15:30 CEST
Музей Вольнай Беларусі, Warsaw, Польшча
Платна

10 траўня ў Музеі вольнай Беларусі можна будзе вырвацца за менскую кальцавую — наслухацца і нагаварыцца пра Беларусь, кажуць арганізатары сустрэчы.

Алена Германовіч, журналістка з вострым языком і ўчэпістым вокам, выдала зборнік эсэ, у якім так шмат вобразаў і сітуацый, што кожны рызыкуе пазнаць сябе.

І менавіта таму варта прыйсці і запытацца ў аўтаркі, чаго ўсё ж такі болей: страху ці смеху і што нам урэшце з усім гэтым рабіць, калі надарыцца магчымасць.

Мадэраваць сустрэчу будзе Аляксандр Чарнуха, журналіст і аўтар кніг «Свінні» і «Гвалт».

На сустрэчы можна будзе купіць навінку і падпісаць у аўтаркі.