«Podhajska gra Podhajską»: прэзентацыя новага дыска ў Варшаве

Беларуская кампазітарка і выканаўца запрашае сяброў і прыхільнікаў на вечар-прэзентацыю свайго новага музычнага дыска «Organ Works». Гэта выдатная магчымасць пачуць свежы матэрыял у жывым інструментальным выкананні.
Нагадаем, рэліз выйшаў на польскім лейбле Opus Series.
«Аўтарка музыкі — Вольга Падгайская, кампазітар і арганістка родам з Беларусі, якая зараз жыве ў Варшаве. У цэнтры яе творчасці знаходзіцца арган, які яна спалучае з сучаснай музычнай мовай і чулым успрыманнем гуку. Яе музыка выконвалася ў тым ліку на Зальцбургскім фестывалі (Salzburg Festival) і Бетховенскім фестывалі ў Боне (Beethovenfest Bonn)», — распавядаюць пра беларуску на старонцы лэйбла.
Адмысловым госцем праграмы стане таленавітая скрыпачка Лейла Акберава, якая далучыцца да выканання твораў.