Прэзентацыя выданняў Цэнтра беларускай культуры

26 красавіка, 19:00 CEST
Бясплатна

26 красавіка а 17:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя выдавецкай дзейнасці Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку. Гэта добрая нагода пазнаёміцца з кнігамі, якія Цэнтр паспеў выдаць ад моманту свайго заснавання ў 2024 годзе, і пагутарыць пра тое, для каго і навошта мы іх друкуем.

Сярод гасцей сустрэчы будуць Анэта Прымака-Онішк | Aneta Prymaka, рэпарцёрка і пісьменніца, Міхал Геніюш, унук Ларысы Геніюш, і Алесь Зарэмбюк, нашчадак адных з герояў кнігі Сяргея Чыгрына "Рэпатрыяцыя".
Правядзе сустрэчу Ілона Карпюк - намесніца дырэктара Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.

Усе кнігі можна будзе набыць на месцы дзякуючы супрацоўніцтву з Фондам Kamunikat. У тым ліку найноўнае выданне – зборнік апавяданняў Уладзіміра Някляева "Святая крыніца" ў дзвюх моўных версіях: па-беларуску і па-польску.
Запрашаем!

26 красавіка | 17:00
Музей вольнай Беларусі, вул. Фоксаль 11, Варшава
Уваход вольны.