Спектакль па кнізе Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» у Кракаве

Ідэя спектакля паводле аднайменнай кнігі нарадзілася ў творчай лабараторыі InexKult «Мультылінгвізм на сцэне» пад кіраўніцтвам рэжысёркі Монікі Дабраўлянскай.
Рына — алкагалічка, ей каля 40. Яна вяртаецца з Дармштадта ў сваю родную вёску на Палессі, у Беларусі, на пахаванне сваёй 102-гадовай бабулі. За сваё доўгае жыццё бабуля перажыла дзве вайны, дзевяць змен улады і перанос межаў у роднай вёсцы.
У плыні свядомасці, у якой унутраны маналог унучкі цяжка адрозніць ад маналогу бабулі, падымаецца доўга забытая і падаўленая тэма: каланізацыя Усходняй Еўропы.
Удзел бяруць Моніка Давідзюк, Яўгенія Кульбачная, Святлана Зелянкоўская, Паліна Чабатарова, Вольга Грыгараш.
Рэжысура і сцэнічны дызайн — Моніка Дабраўлянска.
Прадзюсарка, аўтарка ідэі — Вольга Кулікоўская.
Мовы — беларуская, польская, украінская, руская, нямецкая.