Перайсці да асноўнага зместу

Супольны канцэрт беларускіх гуртоў у Познані

536
28 мая 2026, 18:00 CEST(адбылося)
Dragon Social Club, Poznan, Польшча
35 PLN

«На парозе летняга самапасу адкіньце клапоты гэтага вечара і акуніцеся ў плынь, у якой гук пераліваецца ад пяшчотных мелодый да дзікага шуму, ад спеву сінтаў да рэву гітар, ад інтымнага шэпту да надрыўнага крыку», — запрашаюць арганізатары.

Паводле іх слоў, стваральнікамі гэтага музычнага вэрхалу на сцэнічнай пляцоўцы стануць:

  • luty sakavik (пост-панк, колдвэйв, сінці-поп) — дуэт з Мінска, які штормам закінула ў Варшаву. Эрык Арлоў-Шымкус і Уладзь Лянкевіч у гэтым амплуа даследуюць тэрыторыю такіх стыляў, як coldwave, post-punk і synth-pop. За плячыма гурта — міні-альбом «Soram» і поўнафарматны рэліз «Bol jon moj».
  • аŭаŭа (арт-панк, пост-панк) — калектыў, які толькі-толькі выпусціў дэбютны сінгл, а ўжо прэтэндуе на статус адметнага феномена. Іх гітары гучаць магутна, галасы спяваюць проста ў сэрца, бубны адбіваюць жаданне грашыць, а басы ратуюць ад трывожных думак. Музыкі завітаюць у Познань, каб прэзентаваць сінгл «Трывожная валіза».
  • Wuha (арт-рок, індзі) — гурт, які іранічна апісвае сваю творчасць як «вытанчаныя дэлікатэсы для прагных чалавечых вушэй». Музыкі прапануюць разнастайнае «меню»: панк — на сняданак, арт-рок — на абед, а таксама трохі блюзу і шугейзу — на закуску.
  • Treciaja Sproba (арт-рок, індзі) — музыка пра ўнутранае, што часам выходзіць вонкі. Вас чакаюць сыры гук, брудныя эмоцыі, разбітая гітара і надламаная псіхіка, але абавязкова з танцамі.
  • Øyeblikk («жаўруковы джаз») — працуючы ў жанры «страчанай касетнай стужкі», гэты ансамбль дэманструе, што музыка здольная быць жывапісам. Калектыў правядзе слухачоў праз тунэль эйсід-роковых насланняў, этнічных аўдыёінсталяцый і выпадковых гукаў, якія ператвараюцца ў аўтарскі «жаўруковы джаз».