«Свінні вяртаюцца!». Творчая сустрэча з Аляксандрам Чарнухам

«Свежанькі, гарачанькі наклад «Свіней» ляціць з друкарні да свайго чытача! З гэтай нагоды запрашаю вас на мерапрыемства, якое ў літаратурных колах называецца «творчая сустрэча», а па маёй версіі — «патрындзець і парагатаць»», – кажа аўтар.
Пісьменнік нагадвае, што кніга выйшла чатыры гады таму і за гэты час абляцела амаль увесь свет. «Свіней» чыталі ў Бразіліі, Аўстраліі, Іраку, Паўднёвай Карэі, нават у Беларусі чыталі «Свіней».
«Запрашаю разам адсвяткаваць свежы наклад кнігі і паразмаўляць пра ўсё на свеце. Ёсць адчуванне, што «Свінні» за тыя некалькі год настаяліся, абраслі свежанькім кантэкстам і цяпер гэта ўжо манструозныя парсюкі не з мастацкага сюжэту, а з рэальнага жыцця!», — разважае пісьменнік.
Мадэратаркай гэтага свята абсурду будзе няўрымслівая энерджайзерка і адданая фанатка «Свіней» Крысціна Дробыш.