Жывая бібліятэка ў ВільнюсеІншыЯ запрашаюць на Жывую бібліятэку | Вільнюс, Літва

Бясплатна
7 сакавіка, 12:00 — 16:00 CET

ІншыЯ запрашаюць на Жывую бібліятэку | Вільнюс, Літва

Калі: 7 сакавіка (субота), 12:00-16:00.
Дзе: Вільнюс (дакладнае месца пасля рэгістрацыі).
Мовы: беларуская, руская.

Што такое Жывая бібліятэка?
Гэта месца, дзе замест кніг – людзі. Тут можна пачуць асабістыя гісторыі і даведацца пра розныя жыццёвыя шляхі. Кожн_ая можа выбраць Кнігу і далучыцца да жывога дыялогу.

Як гэта адбываецца?
Зарэгістраваныя удзельні_цы загадзя атрымліваюць Каталог Кніг і абіраюць, з кім хочуць паразмаўляць. Кожная размова доўжыцца каля 30 хвілін і праходзіць у невялікай групе – у бяспечнай, уважлівай атмасферы. За ўвесь час мерапрыемства можна наведаць некалькі такіх размоў.

Падзея ладзіцца ў межах ZDW2026 ZeroDiscriminationWeek

Зарэгістравацца