Адукацыйна-практычная праграма Szkoła o migracji 2026 ад Fundacja Strefa WolnoSłowa x Jasna 10: Społeczna Instytucja Kultury | Варшава, Польшча
Праграма пра сучасныя міграцыйныя працэсы, досвед міграцыі як досвед цела і стварэнне інклюзіўных культурных ініцыятываў у лакальных супольнасцях.
Фармат:
- Цыкл сустрэч і варкшопаў (сакавік-кастрычнік 2026). Пачатак заняткаў: 21-22 сакавіка 2026
- Тэорыя і практыка: фізіялогія стрэсу, праца з целам, mindful-падыходы
- Аналіз міграцыйных наратываў і сітуацыі на мяжы
- Сустрэчы з эксперт(к)амі, якія працуюць з тэмай міграцыі, права і мастацтва
- Сумесная распрацоўка 5 культурных ініцыятываў пра міграцыю (рэалізацыя восенню 2026)
- Практыка з удзелам людзей з досведам міграцыі.
Працоўныя мовы: польская і англійская (магчымы пераклад пры патрэбе).