Перайсці да асноўнага зместу

Amplify Belarus — праграма па запуску музычных рэлізаў

31 мая 2026, 23:59 CEST(мінуў)
15 чэрвеня — 6 ліпеня 2026
Анлайн
Бясплатна

Практычная анлайн-праграма для беларускіх незалежных артыстаў(-к), прадзюсараў(-к) і менеджараў(-к), якія маюць гатовы або амаль гатовы музычны матэрыял і хочуць прафесійна выпусціць яго на DSP-платформах.

Amplify Belarus — адукацыйна-ментарская анлайн-праграма ад Belarus Music Export. Удзельнікі(-цы) разам з ментар(к)амі і эксперт(к)амі музычнай індустрыі праходзяць увесь працэс запуску рэлізу: ад працы з аўтарскімі правамі, метададзенымі і дыстрыбуцыяй да пітчынгу, прасоўвання і аналітыкі.

Ментары і ментаркі:

  • Дзмітрый Безкаравайны — музычны менеджар, аперацыйны дырэктар Infinity Music;
  • Аляксей Быстракоў — эксперт па музычнай дыстрыбуцыі і правах, ONErpm;
  • Соня Зак — лэйбл-менеджарка і юрыскансультка, Goost Music.

Лектары і лектаркі:

  • Караліна Палякова — дызайнерка візуалу для музычных рэлізаў;
  • Аляксандр Чарнуха — музычны журналіст і рэдактар;
  • Станіслаў Бублік — музычны прадзюсар і педагог, Ableton Live.

Адбор:
Заяўкі будуць ацэньвацца паводле мастацкага і прафесійнага патэнцыялу, ступені гатоўнасці рэлізу, матывацыі, яснасці мэтаў, здольнасці прайсці праграму і адпаведнасці фармату.

Важна:
Праграма дапамагае прафесійна падрыхтаваць рэліз, але не гарантуе трапленне ў плэйлісты, кантракты з лэйбламі, камерцыйны поспех або дыстрыбуцыйныя здзелкі.

Калі:

  • Праграма: 15 чэрвеня — 6 ліпеня 2026
  • Агульны перыяд падтрымкі: травень — снежань 2026.