Анлайн-трэнінг «Што пра вас кажа справаздача?»

28 студзеня 2026, 15:00 — 17:00 CET(адбылося)
Бясплатна

Каманда «Насамрэч» паспрабуе пераканаць вас, што справаздачнасць – гэта не нудная фармальнасць, а карысны інструмент камунікацыі і пабудовы стасункаў з донарам.

Калі: 28 студзеня, 15:00-17:00 (Варшава) / 18:00-20:00 (Мінск).

Для каго: актывісты/-кі, прадстаўнікі/-цы АГС і ўсе, хто хоча ўпэўненасці і яснасці ў справаздачнасці.

Праграма трэнінгу:

  • Што і як пісаць у розных раздзелах справаздачы
  • Што не абавязкова ўключаць і чаму
  • Страхі і няпэўнасці, з якімі сутыкаюцца каманды
  • Як справаздачы могуць працаваць на вас, а не супраць вас
  • Логіка донараў падчас праверкі справаздач.

Спікерка: экспертка ў галіне стратэгічнага праграмнага развіцця і фандрайзінгу з больш як 15-гадовым досведам працы ў міжнародных донарскіх структурах у сферы грамадзянскай супольнасці, правоў чалавека і дэмакратычнага развіцця, у тым ліку ў кантэкстах закрытых і аўтарытарных грамадстваў.