Artist Residency Grants and Festival Opportunities in Ras Al Khaimah Open calls for artists and filmmakers in the UAE
Дзве магчымасці ад Ras Al Khaimah Art | ААЭ
6-месячная рэзідэнцыю Artist Residency Grants
→ Праграма адкрытая для розных творчых практык і прадугледжвае стварэнне новых работ, працу з мясцовай супольнасцю, штомесячныя варкшопы і выніковую выставу ў межах Ras Al Khaimah Art Festival.
Для каго: мастакі/-чкі, кінематаграфісты/-кі, фатографы/-кі, скульптары/-кі, мастакі/-чкі тэкстылю, ювелірныя мастакі/-чкі, mixed_media_мастакі/-чкі
Патрабаванні:
</b>• Дыплом у studio / fine arts або моцнае партфоліа з адпаведным досведам
- Мінімум 1 персанальная выстава або 2 групавыя выставы, або ўдзел у 1 кінафестывалі за апошнія 3 гады
- Досвед правядзення варкшопаў або практычных заняткаў
- Досвед культурнага абмену, які паўплываў на мастацкую практыку
- Узрост — 21+ на момант рэзідэнцыі
- Нельга адначасова ўдзельнічаць у іншай рэзідэнцыі або акадэмічнай праграме
- Падача толькі індывідуальная, калектывы не прымаюцца.
Дадатковымі перавагамі будуць: арабская мова, досвед community art projects і праца з людзьмі розных узростаў і культурных кантэкстаў.
Прапануецца:
- Фінансаванне да 61 000 AED (~15 300 EUR)
- Пакрыццё выдаткаў, звязаных з рэзідэнцыяй: дарога ў ААЭ і па краіне, авіяквіткі, арэнда аўтамабіля, пражыванне, стыпендыя, візавыя выдаткі, матэрыялы, арэнда спецыяльнага абсталявання, прафесійныя паслугі, звязаныя са стварэннем працы, перакладчыцкія паслугі.
Ддл: 1 чэрвеня.
Працы на фестываль Ras Al Khaimah Art 2027 Festival
→ Тэма гэтага года — Lost in Translation: пра досвед “паміж” мовамі, культурамі, ідэнтычнасцямі і месцамі, дзе чалавек не да канца адчувае сябе сваім.
Для каго: мастакі/-чкі, фатографы/-кі, жывапісцы, скульптары/-кі, відэа_мастакі/-чкі, кінематаграфісты/-кі.
Катэгорыі:
- Emerging Artists — мастакі/-чкі, якія развіваюць практыку і пачынаюць прафесійна выстаўляцца
- Established Artists — мастакі/-чкі з устойлівай практыкай і мінімум 2 персанальнымі выставамі
- Filmmakers — рэжысёры/-кі кароткага кіно, дакументальнага кіно або анімацыі, якія ўжо мелі мінімум 1 публічны паказ кароткаметражнага фільма
- Students — маладыя аўтары/-кі 6-19 гадоў.
Прапануецца:
- Удзел у Ras Al Khaimah Art Festival 2027
- Магчымасць атрымаць узнагароды:
- Grand Jury Prize: 12 000 AED (~3000 EUR) + trophy
- Photo of the Year: 1 месца — 6000 AED (~1500 EUR), 2 месца — 4000 AED (~1000 EUR)
- Painting / Drawing of the Year: 1 месца — 6000 AED (~1500 EUR), 2 месца — 4000 AED (~1000 EUR)
- Sculpture / Installation of the Year: 6000 AED (~1500 EUR)
- Video Art of the Year: 6000 AED (~1500 EUR)
- Best Documentary Short Film: 6000 AED (~1500 EUR)
- Best Narrative Short Film: 6000 AED (~1500 EUR)
- Best Student Artwork: 2000 AED (~500 EUR) у кожнай узроставай групе.
Ддл: 5 чэрвеня.
</b>