Перайсці да асноўнага зместу

ArtPower Belarus — гранты для культурніцкіх ініцыятываў: Трэк 3. Праекты ў асаблівых абставінах

ББеларуская Рада культуры
Бясплатна

Праграма ArtPower Belarus адкрыла некалькі трэкаў фінансавання для беларускіх культурніцкіх праектаў: ад арганізацыйнага развіцця і творчых ініцыятываў да падтрымкі ў асаблівых абставінах. Можна падаць не больш за 1 праект на кожны трэк у межах аднаго кола.

Прыярытэты праграмы:

  • Павышэнне якасці і бачнасці беларускай культуры
  • Развіццё прафесійных сетак
  • Паляпшэнне ўмоваў працы
  • Інтэграцыя ў еўрапейскую культурную прастору
  • Новыя формы прасоўвання беларускай культуры
  • Адукацыйныя і асветніцкія праекты
  • Развіццё прафесійных навыкаў.

Для каго: культурніцкія ініцыятывы, мастакі(-чкі), творцы, культменеджары(-кі), НДА, арганізацыі, каманды,, якія цяпер жывуць або працуюць у краінах Еўразвязу ці Усходняга партнёрства.

Трэк 3. Праекты ў асаблівых абставінах

Для тэрміновых або надзвычайных сітуацый: рэпрэсіі, страта фінансавання падчас рэалізацыі праекта, немагчымасць перанесці важную паездку ці падзею, страта працаздольнасці і іншыя крызісныя абставіны.

Прапануецца:

  • 1 000 - 5 000 EUR
  • Да 10 000 EUR у асаблівых выпадках.

Ддл: на сталай аснове.