Маладым перформер(к)ам: конкурс на ўдзел у Rencontre interuniversitaire de performance actuelle - RIPA 2026
Фармат і патрабаванні:
- Перфарматыўныя практыкі, заснаваныя на працы з целам
- Мультыдысцыплінарныя фарматы (sound art, інсталяцыя, танец, тэатр і інш.)
- Перавага — перформансы да 30 хвілін (але магчымыя і доўгія фарматы)
- Акцэнт на смеласць, рызыку і працу з актуальнымі палітычнымі, сацыяльнымі і мастацкімі тэмамі.
Для каго: студэнты/-кі і нядаўнія выпускнікі/-цы, творцы на пачатку шляху (да 2 гадоў прафесійнай практыкі).
Калі: травень 2026.
Прапануецца:
- Удзел у міжнароднай праграме перформансаў
- Ганарар для адабраных мастакоў/-чак
- Тэхнічная падтрымка падчас падзеі.
*RIPA не пакрывае выдаткі на матэрыялы, дарогу, пражыванне і сутачныя.