Перайсці да асноўнага зместу

Canarian International Arts Meeting 2026Міжнародная сустрэча пра сучаснае мастацтва і міждысцыплінарную творчасць CanArts — Canarian International Arts Meeting 2026 | Іспанія + анлайн

7 красавіка 2026, 23:59 CEST(мінуў)
3 — 5 ліпеня 2026
Бясплатна

Міжнародная сустрэча пра сучаснае мастацтва і міждысцыплінарную творчасць CanArts — Canarian International Arts Meeting 2026 | Іспанія + анлайн

→ Падзея стварае прастору для абмену паміж маста(ч)камі, даследчык/цамі і педагогамі/-інямі і даследуе сувязі паміж музыкай, мастацтвам і навукай. Асноўная ўвага — сучаснай мастацкай творчасці ХХ–ХХІ стагоддзяў і міждысцыплінарным практыкам.
Арганізатар: Ayuntamiento de Candelaria (Town Council of Candelaria), Tenerife.

Для каго: мастакі/-чкі, даследчыкі/-цы і выкладчыкі/-цы мастацкіх дысцыплін, музыкі, творцы ў сферы музыкі, мастацтва і навукі.
Усе выступы павінны мець міждысцыплінарны характар і даследаваць сувязі паміж музыкай і іншымі мастацтвамі або навуковымі сферамі.
Калі: 3-5 ліпеня 2026
Дзе: Zona Joven Building, Candelaria, Тэнэрыфэ, Іспанія.

Прапануецца:

  • Магчымасць выступіць са спікерскай прэзентацыяй
  • Удзел у семінарах, прэзентацыях, дыскусіях і круглых сталах
  • Пляцоўка для абмену ідэй і наладжвання прафесійных кантактаў
  • Бясплатны ўдзел як для спікераў/-к, так і для слухачоў/-чак.

Катэгорыі падачы прапановаў ад спікераў/-к:
– Musical and interdisciplinary creation
– Musical and interdisciplinary research
– Musical and interdisciplinary education.

Прапановы могуць уключаць:

  • Апісанне ўласнага творчага працэсу
  • Даследаванні ў галіне музыкі і мастацтва
  • Даследаванні гісторыі мастацтва
  • Праекты ў сферы мастацкай адукацыі
  • Даследаванні культурнага менеджменту.

Ддл:

  • Для падачы прапановаў (для спікераў/-к): 7 красавіка
  • Для слухачоў/-чак (анлайн): 26 чэрвеня
  • Для ўдзелу на месцы: 3 ліпеня 2026 (пры наяўнасці месцаў).