Перайсці да асноўнага зместу

Centre national de la danse x Cité internationale des arts — рэзідэнцыя для харэографаў і харэографак

24 чэрвеня 2026, 23:30 CEST
Paris, Францыя
Бясплатна
2 500 EUR

Для ўдзельніка(-цы) гэта магчымасць прадставіць сваю практыку ў Францыі, пашырыць даследаванне і атрымаць прафесійнае суправаджэнне ад дзвюх партнёрскіх інстытуцый.

Для каго: харэографы(-кі) любой нацыянальнасці, якія:

  • Жывуць і працуюць па-за Францыяй;
  • Маюць не менш за 25 гадоў на момант дэдлайну;
  • Могуць пацвердзіць мінімум 3 гады прафесійнай мастацкай дзейнасці;
  • Ужо стварылі адзін або некалькі харэаграфічных праектаў.

Харэографы(-кі), якія жывуць на французскіх заморскіх тэрыторыях, таксама могуць падавацца.

Калі: 3 месяцы ў адзін з перыядаў: студзень — сакавік 2027 года; / сакавік — травень 2027 года.

Месцы:

Cité internationale des arts, Парыж;
Centre national de la danse, Пантэн, паўночны ўсход ад Парыжа.

Прапануецца:

  • Студыя для жыцця і працы ў Cité internationale des arts;
  • Доступ да студый CND у Пантэне;
  • Стыпендыя на жыццёвыя выдаткі — 1 000 EUR у месяц;
  • Вытворчы грант — 1 500 EUR;
  • Пакрыццё міжнароднай паездкі ў Парыж і назад;
  • Пакрыццё візы і страхоўкі;
  • Прафесійнае і мастацкае суправаджэнне;
  • Доступ да сетак і дакументальных рэсурсаў абедзвюх інстытуцый.

Студыі Cité internationale des arts маюць плошчу ад 25 да 60 м² і ўключаюць працоўную прастору, кухню, ванны пакой і спальнае месца. Яны могуць прыняць да двух дарослых і дзіця да 7 гадоў.

Студыі CND маюць плошчу ад 60 да 200 м².

Важна:
Жылыя студыі пакуль не адпавядаюць сучасным стандартам даступнасці для людзей з інваліднасцю. Па пытаннях даступнасці можна звяртацца да Cité internationale des arts.