Перайсці да асноўнага зместу

Праграма часовай рэлакацыі для творцаў і культурных дзеячаў(-к) у небяспецы ад MRI

MMartin Roth Initiative
20 лютага 2026, 23:59 CET(мінуў)
15 ліпеня — 1 кастрычніка 2026
Martin Roth Initiative, Berlin, Германія
Бясплатна

Martin Roth Initiative прымае заяўкі на праграму часовай рэлакацыі ў Германію для мастакоў/-чак і культурных дзеячаў/-к, якія знаходзяцца ў сітуацыі рызыкі. Праграма рэалізуецца ў партнёрстве з прымаючай арганізацыяй у Германіі і дазваляе працягваць прафесійную дзейнасць у бяспечным кантэксце.

Асобы, якія ўжо атрымлівалі падтрымку MRI, не могуць падавацца паўторна.

Праграма скіраваная на творцаў і культдзеячаў, якія:

  • Праз сваю працу адстойваюць адкрытае грамадства, свабоду, мір і дэмакратыю;
  • Сутыкаюцца з пагрозамі або абмежаваннямі (з боку дзяржаўных ці недзяржаўных актараў);
  • Застаюцца ў краіне паходжання альбо з’ехалі пасля 29 жніўня 2025, альбо не знаходзяцца ў бяспецы ў актуальным месцы, не маюць устойлівага бяспечнага статусу (напрыклад, ПМЖ або гуманітарнай візы іншай краіны).

Заяўка падаецца тандэмам: творца + прымаючая арганізацыя ў Германіі. MRI не дапамагае шукаць хост-арганізацыю.

Хто можа быць прымаючай арганізацыяй: культурныя інстытуцыі або калектывы ў Германіі (музеі, тэатры, фестывалі і інш.), а таксама сацыяльна значныя арганізацыі, здольныя суправаджаць стыпендыята/-ку і падтрымліваць яго/яе працу.

Прапануецца:

  • Штомесячная стыпендыя;
  • Фінансаванне мастацкай / культурнай працы;
  • Індывідуальная падтрымка (страхоўка, псіхасацыяльная падтрымка, моўныя курсы, трэнінгі, нетворкінг);
  • Падтрымка для хост-арганізацыі (дадатковы персанал, звязаны з праектам);
  • Кансультацыі і навучанне ад MRI;
  • Падтрымка ў візавым працэсе;
  • Абмен досведам з іншымі ўдзельнік/цамі праграмы.

Тэрмін стыпендыі: да 15 месяцаў, пачатак не раней за 15 ліпеня 2026 (максімум да 1 кастрычніка 2026).