Перайсці да асноўнага зместу

Цыкл варкшопаў Artystyczne koalicjeЦыкл варкшопаў Artystyczne koalicje | Варшава, Польшча

3 — 26 лютага 2026(адбылося)
Бясплатна

Цыкл варкшопаў Artystyczne koalicje | Варшава, Польшча

→ Strefa WolnoSłowa запрашае на бясплатны цыкл варкшопаў для тых, хто працуе (або хоча працаваць) з сацыяльна ангажаваным, партыцыпатыўным мастацтвам — разам з лакальнымі і мігранцкімі супольнасцямі.

Дзе: Kaliska 8/10 (Strefa WolnoSłowa).

Пра што цыкл:
</b>• Як будаваць мастацкія кааліцыі вакол важных тэм

  • Як уключаць людзей у творчы працэс, а не толькі ў прагляд выніку
  • Як ствараць партыцыпатыўныя, адкрытыя мастацкія прасторы
  • Як працаваць з супольнасцямі этычна і ўстойліва.

4 сустрэчы:

Сацыяльна ангажаванае мастацтва і добрыя практыкі:прыклады, метады, калектыўныя працэсы. Вядучыя: Alicja Borkowska, Olga Klip.
Калі: 3 лютага, 18:30-20:30.

Мастацкая практыка і ўдзел супольнасцяў: інструменты, каштоўнасці, досвед. Вядучая: Alicja Borkowska.
Калі: 10 лютага, 18:30-20:30.

Artist statement: як апісваць сваю практыку ў кантэксце сацыяльных і партыцыпатыўных дзеянняў. Вядучая: Olga Klip.
Калі: 17 лютага, 18:30-20:30.

Партыцыпатыўнае мастацтва і аўтарскія правы: кансультацыі і практычныя кейсы. Вядучы: Jakub Dąbrowski.
Калі: 26 лютага, 18:30-20:30.

Зарэгістравацца