Перайсці да асноўнага зместу

Даследчая рэзідэнцыя NTMoFA International Residency Program 2026 у Азіі

31 сакавіка 2026, 23:59 CEST(мінуў)
3 верасня — 22 кастрычніка 2026
Тайвань
Бясплатна

Даследчая рэзідэнцыя ў National Taiwan Museum of Fine Arts (NTMoFA) для творцаў, якія хочуць працаваць з калекцыяй музея і тэмамі тайваньскага мастацтва.

Для каго: мастакі, куратары, мастацтвазнаўцы, крытыкі, тэарэтыкі, музейныя прафесіяналы. Мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу; веданне NTMoFA і тайваньскага мастацтва.

Калі: 3 верасня - 22 кастрычніка 2026 (30-50 дзён абавязковага знаходжання).

Прапануецца:

  • Авіяквіток туды-назад (economy)
  • Трансфер аэрапорт–музей
  • Кампенсацыя страхоўкі да 5 000 NTD (~145-155 EUR)
  • Штодзённая стыпендыя:
  • 5350 NTD (~155-165 EUR) — даследчыкі/-цы
  • 7130 NTD (~205-220 EUR) — дацэнты/-кі
  • 8915 NTD (~260-275 EUR) — прафесары/-кі
  • Cтудыя
  • Доступ да бібліятэкі і фондаў музея.

*Жыллё не прадастаўляецца (пакрываецца са штодзённай стыпендыі). Падатак 18% утрымліваецца з выплат.