Перайсці да асноўнага зместу

Другі этап школы фандрайзінгу «Дэдлайн быў учора!» ад РАДА

1 ліпеня 2026(мінуў)
6 ліпеня 2026, 21:00 (BY)(адбылося)
Беларусь
Анлайн
Бясплатна
5 000 EUR

РАДА запускае другі этап школы фандрайзінгу «Дэдлайн быў учора!» — практычную анлайн-лабараторыю, дзе можна прайсці шлях ад ідэі да гатовай заяўкі.

Фармат:

  • 6 анлайн-сустрэч па панядзелках і серадах;
  • Лекцыі, практычная праца і каментары да заявак;
  • Індывідуальныя кансультацыі для тых, хто рыхтуе заяўку;
  • Дадатковы тэставы пітч перад донарамі — па жаданні.

Падчас школы разбяруць:

  • З чаго складаецца грантавая заяўка і як запаўняць формы;
  • Як пісаць тэксты праекта;
  • Як скласці і абгрунтаваць бюджэт;
  • Маніторынг, справаздачнасць і празрыстасць;
  • Крытэрыі донараў і падрыхтоўку да пітчу.

Расклад:

  • 6 ліпеня — структура заяўкі і пачатак працы з тэкстамі;
  • 8 ліпеня — бюджэт праекта;
  • 13 і 15 ліпеня — практычная праца над тэкстамі і бюджэтамі;
  • 20 ліпеня — маніторынг, справаздачнасць, празрыстасць;
  • 22 ліпеня — падрыхтоўка да пітчу;
  • 27 ліпеня — тэставы пітч перад донарамі, па жаданні.

Кожны(-ая) удзельнік(-ца) зможа падацца на грант да 5 000 EUR на міні-праект.

Прыярытэт маюць моладзевыя праекты: пажадана, каб і каманда, і асабліва мэтавая аўдыторыя ў большасці складаліся з маладых людзей ва ўзросце 18–27 гадоў.

Можна падаваць праекты, звязаныя з:

  • Інфармацыйнымі кампаніямі, нефармальнай адвакацыяй, нефармальнай адукацыяй і іншымі грамадскімі ініцыятывамі;
  • Стварэннем мясцовых супольнасцей, інклюзіяй, грамадзянскім удзелам і правамі чалавека;
  • Лічбавымі інавацыямі і бяспечным распаўсюдам важнай грамадскай інфармацыі;
  • Аховай навакольнага асяроддзя, гендарнай роўнасцю і справядлівасцю з кампанентам грамадскага ўдзелу;
  • Медыяграматнасцю і супрацьдзеяннем дэзынфармацыі;
  • Нефармальнымі сеткамі падтрымкі для моладзі ў выгнанні або ўразлівых груп.

Праекты могуць быць анлайн, афлайн або гібрыднымі.

Падавацца на грант могуць як зарэгістраваныя арганізацыі, так і незарэгістраваныя ініцыятывы. Для незарэгістраваных ініцыятыў магчымая падтрымка праз фінансавага партнёра.

Важна: можна прыйсці не толькі з ідэяй пад грант РАДА. Падчас школы таксама можна дапрацаваць заяўку на іншы конкурс і атрымаць індывідуальную кансультацыю пра магчымыя фонды і адаптацыю ідэі.