Перайсці да асноўнага зместу

Варкшоп па лічбавай і гібрыднай бяспецы Digisec Skill-Sharing

5 ліпеня 2026(мінуў)
28 — 29 ліпеня 2026(адбылося)
Warszawa, Польшча
Бясплатна

Digital Freedom Lab запрашае на двухдзённы выязны варкшоп пад Варшавай для маладых актывістаў(-ак) і прадстаўнікоў(-ц) моладзевых арганізацый, якія працуюць ва ўмовах транснацыянальных рэпрэсій. Удзельнікі(-цы) разбяруць рызыкі сачэння, фішынгу, даксінгу і ціску праз блізкіх, а таксама падрыхтуюць асабісты план бяспекі.

Для каго: маладыя актывісты(-кі), прадстаўнікі(-цы) моладзевых арганізацый і ініцыятываў, якія працуюць ва ўмовах транснацыянальных рэпрэсій.

Тэмы варкшопу:

  • Лічбавыя пагрозы: шпіянажнае ПЗ, фішынг, фальшывыя кантакты і запрашэнні;
  • Бяспека камунікацый, акаўнтаў, прылад, воблачных сэрвісаў і анлайн-сустрэч;
  • AI-дыпфэйкі;
  • Доксінг, пераслед, ціск праз блізкіх і выкарыстанне адкрытых даных;
  • Бяспечная мабільнасць і новыя кантакты;
  • Дакументаванне інцыдэнтаў і пошук падтрымкі;
  • Асабісты план бяспекі пад свой кантэкст.

Прапануецца: пражыванне.

Арганізатар:
Digital Freedom Lab

Партнёр:
Human Constanta