Перайсці да асноўнага зместу

Два анлайн-варкшопы для НКА і сацыяльных бізнесаў

23 лютага 2026, 23:59 CET(мінуў)
24 лютага 2026, 18:00 — 20:00 CET(адбылося)
Анлайн
Бясплатна

Практычныя сустрэчы пра камандную працу, матывацыю і камунікацыю ў некамерцыйным сектары.

Варкшоп «Матывацыя ў некамерцыйных арганізацыях: шчырая размова»

Калі: 24 лютага, 18:00 CET / 20:00 Мінск.

Пра што:

  • Ці можна казаць пра матывацыю, калі ў арганізацыі няма грошай
  • Дзе тэорыя пра матывацыю сутыкаецца з рэальнасцю
  • Матывацыя vs дысцыпліна, матывацыя vs маніпуляцыя — дзе межы
  • Дзе заканчваецца адказнасць кіраўніка/-ніцы

+ Пытанні ўдзельнікаў і ўдзельніц.

Спікерка -- Святлана Зінкевіч, кіраўніца і экспертка з больш як 20-гадовым досведам у НКА, трэнерка і фасілітатарка.


Варкшоп «Чуць каманду: камунікацыя як люстэрка яе стану»

Калі: 26 лютага, 18:00 CET / 20:00 Мінск.

Пра што:

  • Як дыягнаставаць «ціхае» напружанне ў камандзе
  • Інструменты для бяспечнай размовы (у тым ліку «стоп-словы» і роля «ахоўніка атмасферы»)
  • Як выбраць фармат: асабістая размова, групавая рэтраспектыва, пісьмовая зваротная сувязь ці працоўная сесія
  • Як ператвараць патэнцыйныя канфлікты ў пункты росту.

Спікерка -- Марыся Маркевіч, спецыялістка па навучанні дарослых, працуе з рэсурснымі станамі каманд.