Перайсці да асноўнага зместу

Dwell Here: One Month Residency 2027Residency program at the Irish Museum of Modern Art in Dublin

22 чэрвеня 2026, 15:00 IST
Dublin, Ірландыя
10 EUR
250 EUR

Title — BE
Dwell Here: One Month Residency 2027 — месячная рэзідэнцыя ў IMMA

Content — BE

Пра праграму Dwell Here:
Ірландскі музей сучаснага мастацтва — IMMA — адкрывае набор на трэці год рэзідэнцыйнай праграмы Dwell Here. У 2027 годзе праграма падтрымае да 18 рэзідэнцый у трох фарматах: месячная рэзідэнцыя, доўгатэрміновая рэзідэнцыя з пражываннем і доўгатэрміновая студыйная рэзідэнцыя без пражывання.

Dwell Here прапануе ўдзельнікам(-цам) засяродзіцца на канкрэтным месцы і часе і даследаваць актуальныя пытанні праз мастацкую, куратарскую, дызайнерскую, архітэктурную або гуманітарную практыку.

Адна з магчымасцей праграмы — Dwell Here: One Month Residency, месячная рэзідэнцыя для тых, хто хоча развіваць самастойнае даследаванне, звязанае з месцам, музеем, кантэкстам Ірландыі і адной з даследчых тэм праграмы.

Для каго:
Мастакі(-чкі), куратары(-кі), крытычныя аўтары(-кі), дызайнеры(-кі), архітэктары(-кі), даследчыкі(-цы) і іншыя прафесіяналы(-кі) ў сферы візуальнага мастацтва і сумежных гуманітарных дысцыплін.

Фармат:
Месячная рэзідэнцыя ў IMMA, з якіх тры тыдні прызначаныя для самастойнага даследавання, звязанага з месцам, а адзін тыдзень павінен супадаць з абранай сезоннай даследчай асамблеяй.

Удзельнік(-ца) можа выбраць адну з трох асамблей:

вясновая асамблея: 3–9 сакавіка 2027;
летняя асамблея: 9–15 чэрвеня 2027;
восеньская асамблея: 22–28 верасня 2027.

Тыдзень асамблеі можа прыпадаць на пачатак, сярэдзіну або канец месячнай рэзідэнцыі.

Даследчыя тэмы:

Technologies of Peace / Тэхналогіі міру
Тэма прапануе працаваць з ландшафтамі памяці і ўяўленнямі пра мір — як мару, рух або каштоўнасць — і шукаць перспектывы для ўстойлівага суіснавання.

The Irish Paradigm / Ірландская парадыгма
Тэма прысвечаная мастацкім даследаванням, якія ствараюць блізкасць і сувязі, а таксама разглядаюць магчымасці і свабоды працы на перыферыі. Ірландыя як невялікая выспа на ўскрайку Еўропы мае складаныя адносіны з уяўным «цэнтрам».

The Museum as a Site of Vibration / Музей як месца вібрацыі
Тэма прапануе даследаваць, як музей і яго тэрыторыя могуць запускаць новыя рытмы ў архітэктурнай спадчыне імперыі. Асаблівая ўвага — да сцёртых, цэнзураваных і маргіналізаваных гісторый, устойлівасці, клопату пра планету, абмену і гасціннасці.

Падчас даследчай асамблеі ўдзельнік(-ца) павінен(-на) падзяліцца працэсам сваёй працы. Гэта можа быць варштат, часовая выстава, чытацкая група, пешая экскурсія, адкрытая студыя, размова, візіт на месца, перформанс або іншы фармат, звязаны з практыкай.

Калі:
Адзін месяц у 2027 годзе, запланаваны вакол адной з абраных даследчых асамблей.

Дзе:
Irish Museum of Modern Art / IMMA
Royal Hospital Kilmainham
Дублін, Ірландыя.

Прапануецца:
– бясплатнае пражыванне на тэрыторыі IMMA ў агульным жыллі з асобнай спальняй;
– доступ да агульнай студыі IMMA, калі яна патрэбная;
– камунальныя паслугі: электрычнасць, ацяпленне, Wi-Fi, паркоўка і інш.;
– штотыднёвая стыпендыя 250 EUR за папярэдне ўзгодненыя тыдні рэзідэнцыі;
– адзін білет туды і назад для ўдзельнікаў(-ц), якія жывуць па-за межамі Ірландыі;
– удзел у даследчай асамблеі і прафесійнай супольнасці IMMA.

Важна:
– пражыванне для дадатковых членаў сям’і або партнёраў(-ак) у межах месячнай рэзідэнцыі не прадугледжана;
– рэзідэнцыя мае фармат самастойнага гатавання ежы; час ад часу арганізатары прапануюць супольную гасціннасць;
– можна падацца толькі на адзін з трох фарматаў Dwell Here; некалькі заявак ад аднаго(-ой) кандыдата(-кі) не прымаюцца;
– пасля адпраўкі заяўкі яе нельга будзе змяніць.

Узнос за падачу:
10 EUR.

Дэдлайн:
22 чэрвеня 2026, 14:00 GMT / 16:00 CEST

https://imma.ie/residency-programme/open-calls/