Дзве магчымасці ў Рызе пра выкарыстанне ШІ ў медыя і моладзевай працы | Рыга, Латвія

Бясплатна
18 — 23 красавіка

AI Innovation Lab 2026

Лабараторыя пра будучыню журналістыкі ў эпоху ШІ. 4 дні працы з рэдактар(к)амі, медыяпрафесіянал(к)амі і AI-эксперт(к)амі над выклікамі дэзінфармацыі і развіццём этычнай журналістыкі. Арганізатар: Media Hub Riga пры падтрымцы Council of the Baltic Sea States.

Для каго: студэнты/-кі журналістыкі і маладыя стваральнікі/-цы медыякантэнту 19-24 гадоў з краін Балтыйскага мора.

Калі: 7-11 траўня.

Падчас лабараторыі ўдзельнікі/-цы будуць:

  • Працаваць у міжкультурных камандах
  • Удзельнічаць у варкшопах і міждысцыплінарных “learning safaris”
  • Распрацоўваць і прататыпаваць інавацыйныя рашэнні для журналістыкі і медыяадукацыі
  • Прэзентаваць ідэі эксперт(к)ам і прадстаўнік/цам інстытуцый.

Прапануецца поўнае пакрыццё выдаткаў на ўдзел і дарогу.

Зарэгістравацца

Семінар «ШІ ў моладзевай працы»

Шасцідзённы семінар пра выкарыстанне штучнага інтэлекту ў моладзевай працы.
Арганізатар: European Minority Youth Network (Латвія) пры падтрымцы Council of Europe і European Youth Foundation. Метадічны партнёр — Azbuka media.

Для каго: маладыя людзі 18-35 гадоў, якія пражываюць у Літва, Латвія, Эстонія, Украіна, Малдова, Беларусь, Польшча або Фінляндыя.

Калі: 18-23 красавіка.

Мова працы: руская.

Праграма ўключае:

  • Трэнды нейрасетак 2025-2026
  • Выкарыстанне ШІ ў моладзевай і грамадскай дзейнасці
  • Лічбавізацыя працы НКА
  • Адказнае лічбавае спажыванне
  • Рызыкі развіцця нейрасетак
  • Практычная праца (каля 40% праграмы).

Прапануецца:

  • Пакрыццё пражывання і харчавання
  • Пакрыццё транспартных выдаткаў (эканом-клас, па ўзгадненні).