Earthrise 26 — дызайн-рэзідэнцыя пра гліну і матэрыяльныя трансфармацыі Open call for designers under 35 in Turin, Italy
Title — BE
Earthrise 26 — дызайн-рэзідэнцыя пра гліну і матэрыяльныя трансфармацыі | Італія
Excerpt — BE
Circolo del Design адкрыў прыём заявак на трэцюю рэзідэнцыю Earthrise — Design for a Living Planet. У 2026 годзе праграма прысвечаная clay-based materials: гліне, кераміцы, earthenware і іх вытворным. Адабраны(-ая) дызайнер(-ка) атрымае ганарар 1 500 EUR, пакрыццё дарогі і пражывання, працоўную прастору ў Турыне і бюджэт да 3 000 EUR на вытворчасць выніку рэзідэнцыі.
Для каго:
Дызайнеры(-кі) да 35 гадоў, якія працуюць з матэрыяламі, экалагічнымі пытаннямі, эксперыментальнымі працэсамі, дызайн-даследаваннямі або міждысцыплінарнымі практыкамі.
Кандыдаты(-кі) павінны мець міжнароднае вымярэнне ў сваёй практыцы — праз даследаванні, прафесійны досвед, супрацоўніцтвы, культурныя абмены, мабільнасць або ўдзел у транснацыянальных сетках і кантэкстах у Еўропе.
Фармат:
Earthrise 26 — Design for a Living Planet Residency — дызайн-рэзідэнцыя ад Circolo del Design у Турыне.
Earthrise — штогадовая культурная праграма Circolo del Design, якая прадстаўляе даследаванні, праекты і ідэі ў сферы дызайну, звязаныя з устойлівасцю жыцця на планеце.
Тэма 2026 года — clay-based materials: гліна, кераміка, earthenware і іх вытворныя як культурныя, экалагічныя і дызайн-рэсурсы для сучаснасці.
Праграма прапануе глядзець на гліну не толькі як на матэрыял для функцыянальных аб’ектаў, а як на наратыўную, прасторавую і крытычную матэрыю. Фокус пераносіцца з гатовых прадуктаў на працэсы, трансфармацыі і ўяўленні, якія можа актываваць матэрыял.
Што трэба будзе рабіць:
Адабраны(-ая) дызайнер(-ка) будзе працаваць у Турыне ў дыялогу з лакальнымі дызайн- і рамеснымі супольнасцямі, кампаніямі, даследчыкамі(-цамі), экспертамі(-камі) і ментарамі(-камі).
Рэзідэнцыя будзе ўключаць:
– Візіты на месцы;
– Абмен з лакальнымі супольнасцямі і экспертамі(-камі);
– Ментарскія сесіі з Designregio Kortrijk, BASE Milano і іншымі партнёрамі;
– Hands-on эксперыменты з матэрыяламі;
– Працу над новым арыгінальным вынікам;
– Вядзенне logbook / дзённіка працэсу.
Фінальны вынік можа быць аб’ектам, інсталяцыяй або іншым эксперыментальным фарматам. Ён не мусіць адпавядаць традыцыйным дызайн-формам.
Калі і дзе:
Рэзідэнцыя: 5 кастрычніка — 3 снежня 2026 года
Месца: Circolo del Design, Турын, Італія
Выстава: 14 кастрычніка 2026 — люты 2027
Фінальны вынік рэзідэнцыі і logbook будуць прадстаўленыя ў межах выставы Earthrise 26 і паказаныя падчас міжнародных дызайн-падзей.
Прапануецца:
– Ганарар дызайнера(-кі) 1 500 EUR, уключаючы VAT;
– Пакрыццё дарогі ў абодва бакі;
– Пражыванне;
– Праязны на грамадскі транспарт;
– Вытворчасць выніку рэзідэнцыі — да 3 000 EUR, уключаючы VAT;
– Працоўная прастора 30 м² у Circolo del Design;
– Тэхнічная, лагістычная і арганізацыйная падтрымка;
– Магчымасці для супрацоўніцтва з экспертамі(-камі), рамеснікамі(-цамі), лакальнымі інстытуцыямі і дызайн-супольнасцямі;
– Удзел у выніковай выставе.
Абавязковы вынік:
– Фізічны вынік, які будзе паказаны на выставе пасля рэзідэнцыі;
– Project logbook / diary, які дакументуе працэс і таксама будзе прадстаўлены на выставе.
Патрабаванні:
Кандыдат(-ка) павінен(-на):
– Быць маладзейшым(-ай) за 35 гадоў;
– Мець міжнароднае вымярэнне ў практыцы;
– Падаць добра структураваную праектную прапанову з яснымі мэтамі;
– Распрацаваць праект, звязаны з тэмамі і мэтамі Earthrise 2026;
– Паказаць эксперыментальны і / або інавацыйны падыход.
Тэрміны:
– Дэдлайн падачы: 3 ліпеня 2026;
– Абвяшчэнне вынікаў: да 20 ліпеня 2026;
– Рэзідэнцыя: 5 кастрычніка — 3 снежня 2026;
– Выстава: 14 кастрычніка 2026 — люты 2027.
Дэдлайн:
3 ліпеня 2026
Арганізатар:
Circolo del Design
Партнёры:
Designregio Kortrijk і BASE Milano
Падтрымка:
Fondazione Compagnia di San Paolo, Fondazione CRT і Regione Piemonte
Кантакт:
[programma@circolodeldesign.it](mailto:programma@circolodeldesign.it)
Падача:
Праз анлайн-форму на сайце Circolo del Design.
https://circolodeldesign.it/eng/progetto/residenze/residenza-26/