English That Works: як гаварыць пра сябе і сваю НКА
Belarus Beehive разам з Цэнтрам новых ідэй запускаюць серыю івэнтаў "Upgraded: Як ініцыятывам жыць і працаваць у 2026 годзе".
Першы інтэнсіў — пра тое, як зразумела і ўпэўнена гаварыць пра сваю працу на англійскай.
Калі: 3-4 красавіка.
Дзе: Imaguru, Twarda 14/16, Варшава.
Для каго: НДА, лідары/-кі; для тых, хто ўжо камунікуе з донарамі і партнёрамі; хто займаецца або плануе займацца міжнароднай адвакацыяй; хто адчувае няўпэўненасць у англійскай або выступах.
Узровень англійскай: B1 і вышэй.
Праграма:
- 2-дзённы інтэнсіў з практыкай і фідбэкам
- Праца над пітчам пра сябе і сваю арганізацыю.
Спікеркі:
- Валянціна Чэкан, Speaker-coach
- Таццяна Сусло - Safe Space English.
Прапануецца: пакрыццё дарогі і харчавання.
Тэрміны рэгістрацыі:
- 24 сакавіка, 12:00 (CET) — для ўдзельнікаў(-ц) з іншых гарадоў
- 31 сакавіка, 12:00 (CET) — для ўдзельнікаў(-ц) з Варшавы.