Вакансія Executive Director у Antre Peaux | Францыя

Бясплатна

Арганізацыя Antre Peaux (Бурж, Францыя) шукае выканаўчага дырэктара / дырэктарку на пастаянны кантракт. Antre Peaux — культурная структура, якая працуе з сучасным мастацтвам, музыкай, перформансам і падтрымкай эксперыментальных практык. Арганізацыя з’яўляецца важным партнёрам Bourges 2028 – European Capital of Culture.

Для каго: культменаджары/-кі, арт-дырэктары/-кі, кіраўнікі/-цы культурных устаноў з істотным досведам стратэгічнага кіравання.

Патрабуецца:

  • Значны досвед кіравання культурнай арганізацыяй або праектамі
  • Кампетэнцыі ў фінансавым, юрыдычным і адміністрацыйным кіраванні НКА
  • Досвед у складанні мастацкіх праграм (асабліва contemporary / visual arts)
  • Разуменне дзяржаўнай культурнай палітыкі і механізмаў фінансавання
  • Свабодная англійская мова.

Абавязкі:

  • Распрацоўка і рэалізацыя мастацкай і стратэгічнай візіі арганізацыі
  • Кіраванне камандай і бюджэтам
  • Развіццё партнёрстваў (лакальных і міжнародных)
  • Падрыхтоўка грантавых заявак і фінансавых справаздач
  • Прадстаўленне арганізацыі на нацыянальным і міжнародным узроўні.

Прапануецца:

  • Пастаянны кантракт (full-time)
  • Пачатак працы: 1 ліпеня 2026
  • Лакацыя: Бурж, Францыя;
  • Заробак у залежнасці ад досведу (Group 1 – CCNEAC collective agreement).