Перайсці да асноўнага зместу

Феммітап 2026 — сустрэча беларускага фемінісцкага поля

5 чэрвеня 2026, 2:00 CEST(мінуў)
3 — 6 верасня 2026
Польшча
Бясплатна

Сустрэча ў Польшчы для сінхранізацыі, абмену досведам і пошуку супольных дзеянняў у беларускім фемінісцкім полі.

У Феммітапе возьмуць удзел:

▫️ Актывіст:кі і прадстаўні:цы ініцыятыў, уцягнутыя ў грамадскі, палітычны і нізавы актывізм, якія пазіцыянуюць сябе як фемініст:кі і/ці цікавяцца фемінізмам і гендарнымі пытаннямі.

▫️ Жанчыны*, якія раней не былі ўцягнутыя ў актывізм, але хочуць працаваць з праблемамі сваёй мэтавай ці прафесійнай групы праз фемоптыку.

▫️ Прадстаўніцы Фемгрупы.

⚡️Таксама сярод запрошаных эксперт:ак — грамадскія і палітычныя актывіст:кі, нізавыя ініцыятывы, гендарныя даследчы:цы і эксперт:кі, прадстаўні:цы медыя, культуры, спорту, мастацтва, медыцыны, адукацыі і эканомікі.


Падчас Феммітапа вы зможаце:

  • Даведацца, чым карысныя міжнародныя фемінісцкія сеткі і аб’яднанні;
  • Абмеркаваць актуальныя тэндэнцыі развіцця беларускага фемруху;
  • Абмяняцца практыкамі супрацьдзеяння праваму павароту;
  • Пазнаёміцца з феміністкамі розных пакаленняў;
  • Абмеркаваць варыянты выхаду з грантавай залежнасці;
  • Знайсці партнёрак для супольных дзеянняў;
  • Пазнаёміцца з камандай і дзейнасцю Фемгрупы.

Ключавыя тэмы:

  • Пераемнасць і міжпакаленчы дыялог;
  • Міжнародная адвакацыя і праца з фемінісцкімі сеткамі;
  • Гендарна абумоўлены гвалт і харасмент у дэмакратычных прасторах;
  • Устойлівае, дыверсіфікаванае і незалежнае фінансаванне.

Прапануецца: 100% пакрыццё выдаткаў пры поўным удзеле ва ўсіх днях праграмы.